Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кайф і кейф, -у, м. (разм.).

Прыемная бяздзейнасць і адпачынак.

кайфава́ць і кейфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; незак. (разм.).

Знаходзіцца ў стане кайфу.

ке́глі, -яў, адз. -я, -і, ж.

1. толькі мн. Гульня, у якой драўляныя або пластмасавыя слупкі, якія ставяцца ў рад, збіваюцца шарам з пэўнай адлегласці.

2. Драўляныя або пластмасавыя слупкі для гэтай гульні.

|| прым. ке́гельны, -ая, -ае.

кедр, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Хвойнае вечназялёнае дрэва.

Гімалайскі к.

2. -у. Драўніна гэтага дрэва.

|| прым. ке́дравы, -ая, -ае.

Кедравыя арэхі.

ке́драўка, -і, ДМ -раўцы, мн. -і, -равак, ж.

Лясная птушка атрада вераб’іных, якая харчуецца кедравымі арэшкамі.

кедра́ч, -у́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Тое, што і кедроўнік.

кедро́ўнік, -у, мн. -і, -аў, м.

Лес з кедравых дрэў.

ке́ды, -аў, адз. кед, -а, М -дзе, м.

Спартыўны абутак з матэрыі на мяккіх рабрыстых гумавых падэшвах.

|| прым. ке́давы, -ая, -ае.

кейф гл. кайф.

кейфава́ць гл. кайфаваць.