Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ке́міць, ке́млю, ке́міш, ке́міць; незак., што і без дап. (разм.).

Разумець, разбірацца, цяміць.

|| зак. ске́міць, -млю, -міш, -міць.

ке́млівы, -ая, -ае.

Які ўсё хутка і лёгка разумее; здагадлівы.

К. вучань.

|| наз. ке́млівасць, -і, ж.

ке́мны, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і кемлівы.

|| наз. ке́мнасць, -і, ж.

ке́мпінг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяльна абсталяваны лагер для аўтатурыстаў.

|| прым. ке́мпінгавы, -ая, -ае.