Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

керага́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Награвальны газавы прыбор, род бясшумнага прымуса.

|| прым. керага́завы, -ая, -ае.

кера́міка, -і, ДМ -міцы, ж.

1. зб. Вырабы з абпаленай гліны, гліняных сумесей.

Мастацкая к.

2. Ганчарная вытворчасць, ганчарнае майстэрства.

Займацца керамікай.

|| прым. керамі́чны, -ая, -ае.

ке́рнер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Слясарны інструмент у выглядзе стальнога стрыжня з загартаваным канічным вастрыём, які ўжыв. для разметкі дэталей.

|| прым. ке́рнерны, -ая, -ае.

ке́рхаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Хваравіта пакашліваць; перхаць.