мабілізава́ны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.
Чалавек, які прызваны ў армію па мабілізацыі (у 2 знач.).
|| ж. мабілізава́ная, -ай, мн. -ыя, -ых.
мабілізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак.
1. каго-што. Правесці (праводзіць) мабілізацыю (у 1 і 2 знач.) каго-, чаго-н.
М. у армію.
2. каго (што) на што. Правёўшы неабходныя мерапрыемствы, прывесці (прыводзіць) у актыўны стан для дасягнення якой-н. мэты.
М. шырокія масы на пасадку лесу.
|| зак. таксама адмабілізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны (да 1 знач.).
|| звар. мабілізава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся; зак. таксама адмабілізава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся (да 1 знач.).
мабіліза́цыя, -і, ж.
1. Перавод узброеных сіл краіны з мірнага становішча ў поўную баявую гатоўнасць.
2. Прызыў ваеннаабавязаных запасу ў армію ў час вайны.
Усеагульная м.
3. перан. Давядзенне каго-, чаго-н. да стану актыўнай гатоўнасці выканаць якое-н. заданне.
М. ўсіх сваіх сіл.
|| прым. мабілізацы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).
мабі́льны, -ая, -ае.
1. Рухомы, здольны хутка перамяшчацца.
Мабільныя войскі.
2. перан. Здольны хутка дзейнічаць, прымаць рашэнні.
3. Звязаны з функцыянаваннем пераносных радыётэлефонаў.
Мабільная сувязь.
М. тэлефон.
|| наз. мабі́льнасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).
ма́быць, пабочн. сл.
Мусіць, напэўна, відаць.
Была ўжо, м., дванаццатая гадзіна.
маг, -а, мн. -і, -аў, м.
Чалавек, які валодае тайнамі магіі; чарадзей.
М. і чараўнік (таксама перан.: пра чалавека, які робіць што-н. надта лёгка і лоўка).
мага́.
У выразе: як мага —
1) ужыв. ў спалучэнні з выш. ст. прыслоўя для надання яму значэння найвышэйшай ступені.
Як м. лепш; 2) колькі ёсць сілы, магчымасцей. Бегчы як м.
магазі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Памяшканне для гандлю чым-н.; крама.
Прамтаварны м.
2. Каробка або трубка ў апараце або прыборы, куды закладваецца што-н., напр., патроны ў аўтамат (спец.).
3. Рэзервуар у лямпе, куды наліваюць газу.
4. Склад, будынак для захавання чаго-н. (уст.).
Артылерыйскі м.
|| прым. магазі́нны, -ая, -ае.
магамета́нін, -а, мн. -та́не і (з ліч. 2, 3, 4) -та́ніны, -та́н, м. (уст.).
Тое, што і мусульманін.
|| ж. магамета́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым. магамета́нскі, -ая, -ае.
магамета́нства, -а, н. (уст).
Тое, што і мусульманства.
|| прым. магамета́нскі, -ая, -ае.