Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мэ́бельшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Майстар, які робіць мэблю.

мэбліро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

1. гл. мэбляваць.

2. зб. Мэбля, абстаноўка.

Багатая м.

мэ́бля, -і, ж., зб.

Прадметы абстаноўкі памяшкання.

Мяккая м.

Дом мэблі.

|| прым. мэ́блевы, -ая, -ае.

мэблява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак. і незак., што.

Абставіць (абстаўляць) мэбляй.

М. кватэру.

|| наз. мэбліро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

мэ́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Утвараць працяжныя гукі «мэ-мэ» (пра авечак, коз).

|| аднакр. мэ́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. мэ́канне, -я, н.

мэ́ндлік, -а, мн. -і, -аў, м.

Пяць снапоў збожжа, пастаўленыя кучкай каласамі ўгору для прасушкі і накрытыя распрасцёртым снапом зверху.

мэр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Галава муніцыпалітэта, гарадскога кіраўніцтва ў некаторых краінах.

мэ́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Муніцыпальнае ўпраўленне, а таксама будынак, дзе знаходзіцца гэта ўпраўленне.

мэ́та, -ы, ДМ мэ́це, мн. -ы, мэт, ж.

Тое, да чаго імкнуцца, што трэба ажыццявіць.

Ісці да запаветнай мэты.

З мэтай — для таго, каб.

|| прым. мэ́тавы, -ая, -ае.

мэ́тавы, -ая, -ае.

1. гл. мэта.

2. Накіраваны на дасягненне якой-н. мэты, прызначаны для пэўнай мэты.

Мэтавае фінансаванне.