Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мнага... (гл. многа...).

Першая састаўная частка складаных слоў, ужыв. замест «многа...», калі націск падае на першы склад другога слова, напр.: мнагалюдны, мнагаструнны, мнагаборства.

мнагабо́жжа, -а, н.

Рэлігійная сістэма, якая прызнае існаванне многіх багоў; політэізм.

мнагабо́рац, -рца, мн. -рцы, -рцаў, м.

Спартсмен, які ўдзельнічае ў мнагаборстве.

|| ж. мнагабо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

мнагабо́рства, -а, н.

Спартыўнае спаборніцтва, якое ўключае комплекс практыкаванняў некалькіх відаў спорту, а таксама спаборніцтвы па некалькіх відах спорту.

мнагава́та, прысл. (разм.).

Некалькі больш, чым патрэбна.

У яго м. даручэнняў.

мнагаво́ддзе, -я, н.

Празмерная колькасць вады, а таксама перыяд, калі ў рэках, вадаёмах бывае вады больш, чым звычайна.

мнагаво́дны, -ая, -ае.

1. Паўнаводны (пра рэкі, вадаёмы).

Мнагаводныя рэкі Сібіры.

2. Багаты вадой; які добра арашаецца.

М. край.

|| наз. мнагаво́днасць, -і, ж.

мнагагра́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

У матэматыцы: геаметрычнае цела, абмежаванае з усіх бакоў плоскімі многавугольнікамі.

мнагагра́нны, -ая, -ае.

1. Які мае некалькі граней.

М. камень.

2. перан. Рознабаковы, усебаковы.

М. талент.

|| наз. мнагагра́ннасць, -і, ж. (да 2 знач.).

мнагадзе́тны, -ая, -ае.

Які мае многа дзяцей.

Мнагадзетная маці.

|| наз. мнагадзе́тнасць, -і, ж.