Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мі, нескл., н.

Трэці гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.

міг, -у, мн. -і, -аў, м.

Вельмі кароткі прамежак часу, імгненне.

У адзін м.

міга́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

1. Газоўка, лямпачка без шкла.

2. Ліхтар, які ўспышкамі падае сігналы транспарту.

міга́льны, -ая, -ае (спец.).

1. Звязаны з працэсам мігання, які служыць для мігання.

Мігальная перапонка вока.

2. Забяспечаны раснічкамі, якія заўсёды знаходзяцца ў руху.

М. эпітэлій.

мі́гам, прысл. (разм.).

Вельмі хутка.

М. збегаў.

мігатлі́вы, -ая, -ае.

Які мігаціць.

М. агеньчык.

мігаце́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -гаці́ць; незак.

1. Паказвацца на кароткі час і знікаць з поля зроку.

2. Свяціць, блішчаць няроўным бляскам.

Мігацяць зоркі.

|| наз. мігаце́нне, -я, н.

міга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Хутка паднімаць і апускаць павекі.

М. вачамі.

2. Падаваць знак рухам павек.

М. сябру.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Свяціцца слабым, няроўным святлом.

Зорка мігае.

4. перан. Хутка праносіцца перад вачамі, мільгаць.

Мігаюць машыны.

|| аднакр. мігну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. міга́нне, -я, н.

мі́гі,

У выразах: на мігі, на мігах (гаварыць, перагаворвацца і пад.) — размаўляць пры дапамозе жэстаў, знакаў.

міграва́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е і мігры́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак.

Перасяліцца (перасяляцца), здзейсніць (здзяйсняць) міграцыю.