Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ша́бас, -у, м.

1. Суботні адпачынак, суботняе свята, усталяванае яўрэйскай рэлігіяй.

2. Тое, што і ша́баш.

шабасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́ем, -су́еце, -су́юць; -су́й; незак.

Святкаваць шабас.

Яўрэі шабасавалі звычайна па корчмах.

ша́баш, -у, м.

У сярэдневяковых павер’ях: начное зборышча і разгул ведзьмаў.

шаба́ш, -у́, м. (разм.).

1. Заканчэнне работы, перапынак для адпачынку.

Гудок паклікаў на ш.

2. у знач. вык. Скончана, даволі.

Я за такое больш брацца не буду, ш.

шаба́шнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто падраджаецца на прыватныя выгадныя заработкі.

Наняць шабашнікаў.

|| прым. шаба́шніцкі, -ая, -ае.

шаба́шнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Быць шабашнікам.

шаба́шыць, -шу, -шыш, -шыць; незак. (разм.).

1. Канчаць або перапыняць работу.

2. Зарабляць грошы, выконваючы выгадную работу, акрамя асноўнай.

Ш. у выхадны дзень.

|| зак. пашаба́шыць, -шу, -шыш, -шыць.

ша́бельны гл. шабля.

шаблі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца фехтаваннем на шаблях.

Каманда шаблістаў.

шабло́н, -а і -у, м.

1. -а, мн. -ы, -аў. Узор, па якім штампуюцца аднолькавыя вырабы.

2. -у, перан. Агульнавядомы, збіты ўзор, штамп, які слепа пераймаюць.

Пазбягаць шаблону ў рабоце.

|| прым. шабло́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).