шма́лец, -льцу, м.
Гусіны тлушч.
|| прым. шма́льцавы, -ая, -ае.
Шмальцавая мазь.
шмальцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; незак., што.
Запэцкваць, вымазваць чым-н. тлустым, ліпкім.
Ш. целагрэйку.
|| зак. вы́шмальцаваць, -цую, -цуеш, -цуе; -цуй; -цаваны.
|| наз. шмальцава́нне, -я, н.
шмана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
У выразе: і не шманае (разм.) — не звяртае ніякай увагі, не рэагуе, захоўвае поўны спакой.
шмарава́нне, -я, н. (разм.).
1. гл. шмараваць.
2. Лячэбная мазь, лякарства.
Прыгатаваць ш. з зёлак.
шмарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак. (разм.).
1. каго-што. Націраць, намазваць каго-, што-н.; праціраць, ачышчаючы што-н.
Ш. варам дратву.
Ш. шкло.
2. аб што. Церціся, зачэпліваючыся за што-н. у час руху, цягнучыся па чым-н.
Кола шмаравала аб бакавіну тарантаса.
|| зак. нашмарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (да 1 знач.).
|| звар. шмарава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся (да 1 знач.).
Ш. шкіпінарам; зак. нашмарава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся.
|| наз. шмарава́нне, -я, н.
шмараво́з, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм., лаянк.).
Неахайны чалавек, мурза.
шмаргану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.
1. гл. шморгаць.
2. Хутка, непрыкметна пайсці, прашмыгнуць (разм.).
Ш. за дзверы.
шмат¹, прысл.
1. Вялікая колькасць, дастатковая колькасць каго-, чаго-н., многа.
Ш. працуе.
Ш. часу прайшло.
Працы ў мяне цяпер ш. (у знач. вык.). Ці ш. людзей сабралася?
2. У спалучэнні з прым. і прысл. вышэйш. ст. азначае: значна, намнога.
Ён ш. маладзейшы за мяне.
3. У спалучэнні з адноснымі займеннікамі абазначае: многія, многае.
Ш. каму расказала пра гэта.
Ш. якія падзеі адбыліся за гэты час.
шмат², -а́, М шмаце́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).
Абрывак, адарваны кавалак чаго-н.
Валяліся шматы паперы.
шмат...
Першая частка складаных слоў у знач. шмат¹, многа, напр.: шматвопытны, шматвяковы, шматгалосы, шматскладовы, шматкаляровы.