Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

штаб, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Орган кіравання войскамі, а таксама асобы, якія ўваходзяць у яго.

Генеральны ш.

Ш. дывізіі.

Ш. палка.

2. перан. Кіруючы орган чаго-н.

Ш. новабудоўлі.

|| прым. штабны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

шта́бель, -я, мн. -бялі, шта́белі, -бялёў і шта́беляў, м.

Правільна складзены рад чаго-н.

Ш. цэглы.

Укладваць штабялямі.

|| прым. шта́бельны, -ая, -ае.

штабі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Штабны афіцэр.

|| прым. штабі́сцкі, -ая, -ае.

штабнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак., што і без дап. (спец.).

Прашываць, прастрочваць што-н. (звычайна на машынцы).

Ш. збрую.

|| зак. праштабнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны.

|| наз. штабнава́нне, -я, н.

штабні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Тое, што і штабіст.

штабс-капіта́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

У царскай арміі Расіі: афіцэрскі чын у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках, рангам вышэйшы за паручніка і ніжэйшы за капітана, а таксама асоба, якая мае гэты чын.

|| прым. штабс-капіта́нскі, -ая, -ае.

штаб-...

Першая частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да штаба (у 1 знач.), напр.: штаб-кватэра, штаб-ротмістр.

штаб-афіцэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

У царскай і некаторых замежных арміях: афіцэр у чыне палкоўніка, падпалкоўніка і маёра.

|| прым. штаб-афіцэ́рскі, -ая, -ае.

штаб-кватэ́ра, -ы, мн. -ы, -тэ́р, ж.

1. Месца размяшчэння вайсковага штаба.

2. перан. Галоўнае месца збораў, сходаў якой-н. арганізацыі.

Штаб-кватэра ААН.

штаб-ро́тмістр, -а, мн. -ы, -аў, м.

У царскай арміі Расіі: афіцэрскі чын у кавалерыі і жандармерыі, роўны штабс-капітану, а таксама асоба, якая мае гэты чын.

|| прым. штаб-ро́тмістрскі, -ая, -ае.