Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

штраф, -у, мн. -ы, -аў, м.

Грашовае спагнанне, якое накладваецца ў якасці пакарання.

Заплаціць ш.

Налажыць ш.

|| прым. штрафны́, -а́я, -о́е.

штрафава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны; незак., каго (што).

Накладваць штраф на каго-, што-н.

|| зак. аштрафава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны.

|| наз. штрафава́нне, -я, н.

штрафба́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: штрафны батальён.

|| прым. штрафба́таўскі, -ая, -ае (разм.).

штрафні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Ваеннаслужачы штрафной часці.

2. У спорце: ігрок, часова пазбаўлены ўдзелу ў гульні за парушэнне правіл (разм.).

штрафны́, -а́я, -о́е.

1. гл. штраф.

2. Які мае адносіны да спагнання за парушэнне якіх-н. правіл.

Ш. ўдар (у футболе). Штрафная лава (у спорце: для тых, хто часова выдалены з поля за парушэнне правіл гульні). Ш. батальён, штрафная часць (з тых, хто правініўся).

штры́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Тасьма, якая прышываецца знізу да калашыны штаноў і ахоплівае ступню знізу.

|| прым. штры́пачны, -ая, -ае.

штрых, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Тонкая рыса, лінія.

Ш. на чарцяжы.

2. перан. Характэрны момант, дэталь, падрабязнасць.

Штрыхі з біяграфіі.

штрыхава́ць, -рыху́ю, -рыху́еш, -рыху́е; -рыху́й; -рыхава́ны; незак., што.

Наносіць штрыхі (у 1 знач.) на што-н.

Ш. карту.

|| зак. заштрыхава́ць, -рыху́ю, -рыху́еш, -рыху́е; -рыху́й; -рыхава́ны.

|| наз. штрыхо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і штрыхава́нне, -я, н.

штрыхавы́, -а́я, -о́е.

Выкананы штрыхамі.

Ш. малюнак.

штрэйкбрэ́хер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які ў час забастоўкі здраджвае інтарэсам забастоўшчыкаў.

|| прым. штрэйкбрэ́херскі, -ая, -ае.