Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

штэ́мпель, -я, мн. -і, -яў, м.

Від пячаткі з выпуклым адбіткам або надпісам, а таксама адбітак, зроблены такой пячаткай.

Паштовы ш.

|| прым. штэ́мпельны, -ая, -ае.

штэмпелява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., што.

Ставіць штэмпель на што-н.

|| зак. заштэмпелява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны.

|| наз. штэмпелява́нне, -я, н.

штэ́псель, -я, мн. -і, -яў, м.

Прыстасаванне ў выглядзе металічнай вілкі ў пластмасавым корпусе для падключэння ў электрычную сетку электрычных прыбораў.

Выцягнуць ш. з разеткі.

|| прым. штэ́псельны, -ая, -ае.