штудзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., каго-што (кніжн.).
Настойліва, старанна вывучаць.
Ш. фізіку.
|| зак. праштудзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.
|| наз. штудзі́раванне, -я, н.
шту́ка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, штук, ж.
1. чаго. Цэлы, некрануты, непачаты яшчэ прадмет, выраб (звычайна пра рулон тканіны).
Ш. сукна, палатна.
2. Асобны прадмет з шэрага аднародных.
Некалькі штук яблыкаў.
3. Наогул пра рэч, прадмет, якую-н. з’яву ці чалавека (разм., жарт. або неадабр.).
Набыты вопыт — гэта добрая ш.
Адразу відаць, што ён за ш.
4. перан. Незвычайны ўчынак, выхадка, выдумка (разм.).
Кінь свае каварныя штукі!
Вось дык ш.!
|| памянш. шту́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
штукава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.
1. Забіваючы, закладаючы, закрываць наглуха.
Ш. прабоіны.
2. Цыраваць, сшываць нябачным швом (спец.).
Ш. шоўк.
3. перан. і без дап. Выдумляць, майстраваць, вынаходзіць.
Што ты тут узяўся ш.?
|| зак. заштукава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны (да 1 і 2 знач.).
|| наз. штуко́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і штукава́нне, -я, н.
штука́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Артыст, які паказвае фокусы.
2. Той, хто вырабляе штукі (у 4 знач.), выдумшчык, жартаўнік.
|| ж. штука́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.
|| прым. штука́рскі, -ая, -ае.
штуко́віна, -ы, мн. -ы, -він, ж. (разм.).
Пра што-н., што выклікае здзіўленне, цікаўнасць ці якую-н. ацэнку.
Што гэта ў цябе за ш. ў руках? Такое падарожжа — цікавая ш.
штурва́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
Рулявое кола на судне, самалёце, камбайне.
Стаць за ш. карабля.
|| прым. штурва́льны, -ая, -ае.
Ш. трос.
штурва́льны, -ая, -ае.
1. гл. штурвал.
2. у знач. наз. штурва́льны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Той, хто стаіць за штурвалам на судне, камбайне і пад.
штурм, -у, мн. -ы, -аў, м.
Прыступ, рашучая атака ўмацавання, крэпасці.
Ісці на ш. (таксама перан.).
|| прым. штурмавы́, -а́я, -о́е.
Ш. ўзвод.
Штурмавая авіяцыя.
штурмава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; незак., каго-што.
Рабіць штурм чаго-н.
Ш. варожыя ўмацаванні.
|| наз. штурмава́нне, -я, н.
штурмаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Ваенны самалёт для атакі наземных цэлей з невялікай вышыні.
2. Лётчык такога самалёта.