шту́ка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, штук, ж.
1. чаго. Цэлы, некрануты, непачаты яшчэ прадмет, выраб (звычайна пра рулон тканіны).
Ш. сукна, палатна.
2. Асобны прадмет з шэрага аднародных.
Некалькі штук яблыкаў.
3. Наогул пра рэч, прадмет, якую-н. з’яву ці чалавека (разм., жарт. або неадабр.).
Набыты вопыт — гэта добрая ш.
Адразу відаць, што ён за ш.
4. перан. Незвычайны ўчынак, выхадка, выдумка (разм.).
Кінь свае каварныя штукі!
Вось дык ш.!
|| памянш. шту́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)