Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гармо́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Музычны інструмент, які складаецца з дзвюх дэк з клавіятурай, злучаных паміж сабой расцяжнымі мяхамі.

2. у знач. прысл. гармо́нікам, у гармо́нік. Густымі паралельнымі складкамі (пра паперу, скуру і пад.).

Злажыць ліст паперы гармонікам.

Гу́бны гармонік — музычны інструмент у форме прадаўгаватай скрыначкі з металічнымі язычкамі і адтулінамі для ўдзімання паветра.

пэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. у што, чым і без дап. Забруджвацца, пэцкаць сябе чым-н.

П. ў гразь.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца брудным.

Светлае адзенне хутка пэцкаецца.

3. Вельмі марудна рабіць што-н. (разм.).

Дакуль вы будзеце п. з гэтай справай?

|| зак. вы́пацкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), апэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), запэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), спэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), напэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 3 знач.; разм.) і упэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.).

|| наз. пэ́цканне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).

у¹, прыназ.

I. з В і М.

1. Ужыв. пры абазначэнні месца, напрамку куды-н. ці знаходжання дзе-н. каго-, чаго-н.

Пакласці рэчы ў куфар.

Адзенне вісіць у шафе.

Падаць заяву ў інстытут.

2. Ужыв. пры абазначэнні з’яў, якія ўяўляюць сабой галіну дзейнасці, стан чаго-н.

Збірацца ў паход.

Быў у паходзе.

Паглыбіцца ў роздум.

3. Ужыв. для ўказання на выгляд, форму чаго-н.

Расцерці ў парашок.

Лякарства ў парашках.

Цукар у кавалках.

Пальцы ў чарніле.

4. Ужыв. пры ўказанні на знешні выгляд каго-, чаго-н., на абалонку, на адзенне.

Купацца ў плаўках.

Загарнуць у абрус.

Цукеркі ў абгортцы.

Апрануцца ў новае паліто.

5. Ужыв. для ўказання колькасці якіх-н. адзінак, з якіх што-н. складаецца.

Даўжынёй у тры метры.

П’еса ў трох дзеях.

6. Ужыв. пры абазначэнні моманту ці тэрміну.

У ноч з пятніцы на суботу.

У наступным годзе.

7. Ужыв. пры абазначэнні прадметаў, з’яў, у адносінах да якіх што-н. адбываецца, назіраецца.

Недахопы ў рабоце.

Розніца ў гадах.

II. з В.

1. Ужыв. пры абазначэнні суадносін лікаў.

У два разы больш.

2. Дзеля, для, у якасці чаго-н.

Не ў крыўду кажучы.

Сказаць у насмешку.

3. Ужыв. пры абазначэнні поўнага падабенства, тоеснасці з кім-н.

Уся ў бацьку.

III. з М. Ужыв. пры абазначэнні адлегласці ад чаго-н.

У трох кіламетрах ад горада працякае рэчка.

IV. з Р.

1. Ужыв. пры ўказанні на асоб, у асяроддзі якіх або ў межах дзейнасці, валодання, разумення якіх ці ў межах прыналежнасці якім што-н. адбываецца, маецца.

Шыць кажух у краўца.

Гасціць у родных.

Як у вас холадна!

У яго спрыт у рабоце.

Глядзі ў мяне! (выраз пагрозы; разм.).

2. Указвае на крыніцу атрымання, паходжання чаго-н.

Даведацца ў знаёмага.

Купіць карову ў суседа.

у², выкл.

1. Выражае здзіўленне, здагадку, пазнаванне, папрок, пагрозу, абурэнне, гнеў і пад.

У, які ты дужы!

У, забойца.

2. Ужыв. гукапераймальна для абазначэння гудзення, свісту, выцця (вымаўляецца працяжна).

У-у-у!

Гудзе вецер.

у..., прыстаўка.

I. Ужыв. пры ўтварэнні дзеясловаў са знач.:

1) накіраванасці дзеяння ўнутр прадмета або асяродцзя, напр.: убіць, увезці, уплесці;

2) распаўсюджання дзеяння на ўвесь аб’ект або на частку яго, напр.: увешаць, удзяліць;

3) давядзення дзеяння да пэўнага выніку, напр.: угаварыць, угарнуць, усаліць;

4) працякання дзеяння насуперак чаму-н., напр.: усядзець, уцярпець;

5) аддзялення часткі ад прадмета, змяншэння або павелічэння яго колькасці, аб’ёму, змянення якасці, напр.: урэзаць, удвоіць, усушыць;

6) устойлівасці дзеяння, напр.: устаяцца, улегчыся;

7) поўнага паглыблення ў дзеянне, напр.: учытацца, удумацца;

8) звычак суб’екта, яго асаблівых рыс, напр.: унадзіцца, ужыцца;

9) стану суб’екта, напр.: упіцца, угаманіцца;

10) узаемнасці дзеяння, напр.: угаварыцца, умовіцца, улюбіцца.

II. Ужыв. для ўтварэння прыслоўяў са знач.:

1) месца, прасторы, напр.: убок, уверсе;

2) часу, напр.: увосень, уначы;

3) меры і ступені, напр.: удвайне, утрайне;

4) спосабу дзеяння, напр.: употай, уголас.

III. Утварае форму закончанага трывання дзеясловаў, напр.: уджаліць, уклеіць.

уба́віцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.

Зменшыцца, скараціцца.

У. ў вазе.

Вады ў студні ўбавілася.

|| незак. убаўля́цца, -я́ецца.

|| наз. убаўле́нне, -я, н. і уба́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).

уба́віць, уба́ўлю, уба́віш, уба́віць; уба́ўлены; зак., што і каго-чаго.

Адняўшы частку, зменшыць, знізіць, аслабіць.

У. выдаткі.

У. крок.

|| незак. убаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. убаўле́нне, -я, н. і уба́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).

убаку́, прысл.

1. У некаторым аддаленні ад каго-, чаго-н.

Стаяць у.

У. ад дарогі.

2. перан. Па-за асноўным напрамкам дзейнасці, па-за агульным шляхам развіцця.

Стаяць у. ад грамадскага жыцця.

убарані́цца, -раню́ся, -ро́нішся, -ро́ніцца; зак. (разм.).

Абараніць сябе ад нападу, замаху, варожых дзеянняў; засцерагчы сябе ад небяспекі, шкоды і пад.

У. ад ворага.

У. ад бяды.

убарані́ць, -раню́, -ро́ніш, -ро́ніць; -ро́нены; зак., каго-што (разм.).

Абараніць ад нападу, замаху, варожых дзеянняў; засцерагчы ад небяспекі, шкоды і пад.

У. родную зямлю ад ворага.

Не ўбаранілі дзіця ад прастуды.