Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ужо́.

1. прысл. Указвае на канчатковасць, завершанасць чаго-н.

Ужо пайшоў.

Ты ўжо не маленькая.

2. прысл. Нарэшце.

Супакойся ты ўжо!

3. часц. узмацн. Ужыв. для падкрэслівання, акцэнтавання асобнага слова.

Не так ужо дрэнна.

Ужо не раз яму казалі.

ужыва́льны, -ая, -ае.

Які часта, шырока ўжываецца; агульнапрыняты.

Ужывальнае слова.

|| наз. ужыва́льнасць, -і, ж.

ужыва́ны, -ая, -ае.

Які ўжо быў ва ўжытку.

Ужыванае адзенне.

ужыва́цца¹ гл. ужыцца.

ужыва́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак.

Быць ва ўжыванні, ужывальным.

|| наз. ужыва́нне, -я, н. і ужы́так, -тку, м.

Увайсці ва ўжыванне (ва ўжытак).

Выйсці з ужывання (ужытку).

ужыві́ць, -ыўлю́, -ы́віш, -ы́віць; -ы́ўлены; зак., што (спец.).

Змясціць унутр жывога арганізма часова ці для прыжыўлення.

|| незак. ужыўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

ужы́так гл. ужывацца², ужыць².

ужы́ўчывы, -ая, -ае.

Які ўмее ўжывацца (гл. ужыцца ў 1 знач.), ладзіць з другімі або ўласцівы такому чалавеку.

У. чалавек.

У. характар.

|| наз. ужы́ўчывасць, -і, ж.

ужы́цца, -ыву́ся, -ыве́шся, -ыве́цца; -ывёмся, -ывяце́ся, -ыву́цца; -ы́ўся, -ыла́ся; -ло́ся; зак.

1. з кім. Наладзіць згоднае жыццё з кім-н.

Не ўжыўся з суседзямі.

2. Прывыкнуць да жыцця дзе-н., у якіх-н. умовах.

Не ў. на чужыне.

3. у што. Унікшы, асвоіцца з чым-н.

У. ў ролю (пра акцёра). || незак. ужыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца. Як можа ў адным чалавеку ў. нянавісць і любоў? (перан.).

ужы́ць¹, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ло́; -ыві́; зак. (пераважна з адмоўем).

Змагчы жыць, пражыць дзе-н., з кім-н.; ужыцца.

Там ніхто не ўжыве.