Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уз... (а таксама уза..., ус...), прыстаўка.

I. Ужыв. пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае:

1) накіраванасць руху ўверх, напр., узляцець;

2) напружанасць, сілу дзеяння, хуткае наступленне якога-н. стану, напр.: узвіхрыцца, узрасці;

3) давядзенне дзеяння да якога-н. стану, мяжы, напр.: узбоўтаць, узёсціся.

II. Ужыв. пры ўтварэнні назоўнікаў і прыслоўяў і абазначае: на краі чаго-н. або побач з чым-н., напр.: узлесак, узмор’е, узбоч, уздоўж.

уза..., прыстаўка.

Тое, што і уз...; ужыв. замест «уз...» перад збегам зычных і перад зычнымі, пасля якіх пішацца мяккі знак або апостраф, напр.: узабрацца, узаткнуць, узалью, узаб’ю.

узабра́цца, узбяру́ся, узбярэ́шся, узбярэ́цца; узбяро́мся, узбераце́ся, узбяру́цца; узабра́ўся, -ра́лася; узбяры́ся; зак., на каго-што.

Намагаючыся, забрацца наверх.

У. на вал.

|| незак. узбіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

узагна́ць, узганю́, узго́ніш, узго́ніць; узагна́ў, -на́ла; узгані́; узагна́ны; зак.

1. каго-што. Прымусіць узысці куды-н.; загнаць на што-н.

У. ката на дрэва.

У. машыну на платформу.

2. каго. Прымусіць падняцца адкуль-н., змяніць становішча; успудзіць (разм.).

У. чараду птушак.

3. што на што. Насадзіць.

У. абручы на бочку.

|| незак. узганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

уза́д, прысл.

Назад, у процілеглы бок.

У. і ўперад.

Ні ў. ні ўперад (ні з месца, ні сюды, ні туды).

узадра́ць, уздзяру́, уздзярэ́ш, уздзярэ́; уздзяро́м, уздзераце́, уздзяру́ць; узадра́ў, -ра́ла; уздзяры́; узадра́ны; зак., што.

1. Адарваць, аддзяліць рыўком угору што-н. добра прымацаванае і пад.

У. маснічыну.

2. Узараць (цаліну, папар і пад.; разм.).

У. дзірван.

|| незак. уздзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

узаема...

Першая састаўная частка складаных слоў у знач. ўзаемны, напр.: узаемадапамога, узаемадзеянне, узаемавыгадны.

узаемаабумо́ўленасць, -і, ж.

Узаемная абумоўленасць; уплыў адных з’яў на другія.

узаемаадно́сіны, -сін.

Узаемныя адносіны паміж кім-н.

Таварыскія ў.

узаемадапамо́га, -і, ДМо́зе, ж.

Узаемная дапамога, дапамога адзін аднаму.

Каса ўзаемадапамогі.