Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уе́длівы, -ая, -ае.

1. Здольны глыбока пранікаць, уядацца ў што-н.

У. пах.

Уедлівая фарба.

2. перан. Які ўнікае ва ўсе дробязі; прыдзірлівы.

У. чалавек.

У. характар.

|| наз. уе́длівасць, -і, ж.

уе́жна, безас., у знач. вык.

Дастаткова, багата ежы.

Хоць не ў., ды ўлежна (хоць не дастаткова яды, затое можна спакойна паляжаць; прыказка).

уе́зд, -а і -у, М -дзе, м.

1. -у, гл. уехаць.

2. -а, мн. -ы, -аў. Месца, праз якое ўязджаюць куды-н.

Пры ўездзе ў вёску.

уе́сці, уе́м, уясі́, уе́сць; уядзі́м, уясце́, уяду́ць; уе́ў, уе́ла; уе́ш; зак.

1. што і без дап. (пераважна з адмоўем). Пражаваць, з’есці.

Сала такое салёнае, што не ў.

2. перан., каго (што). Укалоць заўвагай, рэплікай (разм.).

|| незак. уяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).

уе́сціся¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., уе́сца; уяду́цца; уе́ўся, уе́лася; зак., у што.

Глыбока пранікнуць, упіцца ў што-н.

Вяроўка ўелася ў цела.

Пыл уеўся ў скуру.

|| незак. уяда́цца, -а́ецца.

уе́сціся², уе́мся, уясі́ся, уе́сца; уядзі́мся, уясце́ся, уяду́цца; уе́ўся, -уе́лася; уе́шся; зак. (разм.).

Прывыкнуць да якой-н. стравы, корму, пачаць добра есці і тлусцець.

Парсюк уеўся, аж уставаць не хоча.

|| незак. уяда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

уе́хаць, уе́ду, уе́дзеш, уе́дзе; уе́дзь; зак.

1. Едучы, трапіць, пранікнуць унутр.

У. у лес.

2. Праехаць які-н. шлях (разм.).

За дзень уехалі сто кіламетраў.

3. перан. Увайсці ў што-н. мяккае, сыпучае; асесці, угрузнуць.

Хата ўехала ў зямлю.

|| незак. уязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. уе́зд, -у, м.; прым. уязны́, -а́я, -о́е.

Уязная брама.