Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ую́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Упакаваная паклажа, якая перавозіцца на спіне жывёлы, а таксама сумка для такой паклажы.

ую́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Невялікая вельмі рухавая рыба з падоўжаным чэрвепадобным целам і дробнай луской.

2. перан. Пра рухавага, жвавага чалавека, звярка або пра праныру, лаўкача.

Віцца ўюном.

Гэты ў. заўсёды выкруціцца.

|| прым. уюно́вы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

уюро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

Невялікая паўночная таежная птушка.

|| прым. уюрко́вы, -ая, -ае.

Сямейства ўюрковых (наз.).

ую́чны, -ая, -ае.

Які служыць, прызначаны для перавозкі ўюкоў.

Уючная жывёла.

ую́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак., каго-што.

Класці ўюком або нагружаць уюком.

У. паклажу на вярблюда.

|| зак. наўю́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны.