Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уча́дзелы, -ая, -ае.

Атручаны чадам (у 1 знач.).

Учадзелае дзіця.

уча́дзець гл. чадзець.

учапі́цца, учаплю́ся, учэ́пішся, учэ́піцца; зак.

1. за каго-што, у каго-што. Моцна ўхапіцца за каго-, што-н. або ўплесціся за што-н., у што-н.

У. за борт машыны.

У. ў валасы.

2. за што. Зачапіцца за што-н.

Кручок вуды ўчапіўся за водарасці.

3. чым за што. Закрануць што-н. у час руху.

У. воссю калёс за шула варот.

4. перан., за што. Тое, што і ухапіцца (у 2 знач.).

У. за думку.

5. за кім-чым. Далучыцца самавольна, без папярэдняй згоды да тых, хто ідзе куды-н.

За намі ўчапіўся сабака.

|| незак. учэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 4 знач.).

учапі́ць, учаплю́, учэ́піш, учэ́піць; учэ́плены; зак.

1. што. Зачапіць за што-н.

У. вудачку.

2. што на каго-што. Павесіць.

У. каралі на шыю.

3. у што. У час руху зачапіць чым-н. ці за што-н. (разм.)

У. колам у дрэва.

учара́шні, -яя, -яе.

1. Які быў, адбыўся ўчора.

Шукаць учарашняга дня (траціць час на пошукі таго, чаго ўжо няма; жарт.).

2. Які быў нядаўна кім-, чым-н.

Учарашнія студэнты.

учарне́лы, -ая, -ае.

1. Які зблажэў, змарнеў; счарнелы.

У. чалавек.

У. твар.

2. Пачарнелы (разм.).

Учарнелае лісце.

учарне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. Зблажэць, змарнець.

У. ад хваробы.

Твар учарнеў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачарнець (пад уздзеяннем вільгаці, сонца, паветра і пад.; разм.).

Драніца на даху ўчарнела.

учарсцве́лы, -ая, -ае.

Які стаў чэрствым, зачарсцвелы.

У. хлеб.

учарсцве́ць гл. чарсцвець.

уча́стак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Асобная частка якой-н. паверхні.

У. магістралі.

Пашкоджаны ў. скуры.

2. Частка зямельнай плошчы, занятая чым-н. або прызначаная для чаго-н.

Зямельны ў.

Працаваць на прысядзібным участку.

Доследны ў.

3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае падраздзяленне чаго-н.

Выбарчы ў.

Урачэбны ў.

4. Частка фронту, зона дзеяння якой-н. воінскай часці, вайсковага злучэння.

На ўчастку стралковага палка.

5. Галіна, сфера якой-н. грамадскай дзейнасці.

Адказны ў. работы.

6. У царскай Расіі: падраздзяленне, аддзяленне гарадской паліцыі.

Адвесці ва ў.

|| прым. участко́вы, -ая, -ае (да 3 і 6 знач.).

У. ўрач.

Участковая выбарчая кампанія.

У. ўпаўнаважаны.

У. інспектар (афіцэр міліцыі, адказны за парадак на даручаным яму ўчастку; у 3 знач.).