Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уве́сь, усяго́, м., уся́, усёй, ж., усё, усяго́, н., мн. усе́, усіх; займ. азнач.

1. Поўны, без выключэння, цалкам.

Праседзець у. вечар за кнігай.

У. мокры.

Спаліць усе дровы. Ва ўсёй красе.

З усёй сілы.

2. у знач. наз. усё, усяго́, н. Тое, што ёсць, цалкам, без выключэння.

Усё для справы.

Заўсёды ўсім задаволены.

Усяго пакрыху.

Усё разам узятае (усе абставіны, усё, пра што гаварылася).

3. у знач. наз. усе́, усі́х. У поўным складзе, без выключэння (пра людзей).

Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго.

Усе да аднаго (без выключэння). Лепшы за ўсіх.

4. (толькі ў Н). Скончыцца, зрасходвацца цалкам.

Соль уся.

5. толькі н. Скончана, канец (разм.).

Больш не ўбачымся.

Усё.

Не хачу ехаць — і ўсё!

Па ўсім відаць (разм.) — па ўсіх прыметах.

Па ўсім відаць, што ён не згодзіцца на абмен.

Увесь у каго (у бацьку, у маці і пад.) хто — пра падабенства каго-н. да каго-н.

Усё адно або усё роўна — аднолькава, няма розніцы, абавязкова нягледзячы ні на што.

Усё адно я не пайду туды.

Мне ўсё роўна.

Усё адно як або усё роўна як — як быццам бы.

Ты ўсё адно як глухі.

Усё як ёсць (разм.) — літаральна ўсё, поўнасцю.

Прадаць усё як ёсць.

Усяго добрага (або найлепшага) — пажаданне пры развітанні.

уз... (а таксама уза..., ус...), прыстаўка.

I. Ужыв. пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае:

1) накіраванасць руху ўверх, напр., узляцець;

2) напружанасць, сілу дзеяння, хуткае наступленне якога-н. стану, напр.: узвіхрыцца, узрасці;

3) давядзенне дзеяння да якога-н. стану, мяжы, напр.: узбоўтаць, узёсціся.

II. Ужыв. пры ўтварэнні назоўнікаў і прыслоўяў і абазначае: на краі чаго-н. або побач з чым-н., напр.: узлесак, узмор’е, узбоч, уздоўж.

ус..., прыстаўка (гл. уз...).

Ужыв. замест «уз...» перад глухімі зычнымі, напр.: ускінуць, уссесці.

усадзі́ць, усаджу́, уса́дзіш, уса́дзіць; уса́джаны; зак.

1. што ў што. Уваткнуць з сілай (а таксама трапіць снарадам, куляй у што-н.; разм.).

У. рыдлёўку ў зямлю.

У. кулю ў лоб.

2. што ў што. Усунуць унутр чаго-н.

У. руку ў ваду.

3. каго (што). Прымусіць або памагчы сесці.

У. гасцей.

4. каго (што) за што і з інф. Прапанаваць сесці, даўшы які-н. занятак, прымусіць рабіць што-н.

У. за піяніна.

У. чытаць.

5. што ў што. Пасадзіць пячыся (разм.).

У. хлеб у печ.

6. што чым. Саджаючы (расліны), заняць якую-н. прастору.

У. градку кветкамі.

7. перан., што і чаго ў што. Расходаваць, патраціць (сродкі, грошы; разм.).

У. многа грошай у будаўніцтва.

|| незак. уса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. уса́джванне, -я, н. (да 1, 3, 4 і 6 знач.) і уса́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 6 знач.; разм.).

уса́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

1. гл. усадзіць.

2. Памяншэнне ў аб’ёме, памеры пры ўсыханні, застыванні, ушчыльненасці (спец.).

У. бетону.

У. тканіны.

усачы́ць, усачу́, усо́чыш, усо́чыць; усо́чаны; зак., за кім-чым.

1. Сочачы за кім-, чым-н., паспець заўважыць што-н.

За падзеямі не ў.

2. Назіраючы, не дапусціць чаго-н. непажаданага, утрымаць ад непажаданых учынкаў.

У. за дзіцем.

усва́таць гл. сватаць.

усвядо́міць, -млю, -міш, -міць; -млены; зак.

Поўнасцю зразумець што-н.; уразумець.

У. неабходнасць чаго-н. У. сабе ўсе акалічнасці справы.

|| незак. усведамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і усвядо́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. усведамле́нне, -я, н.

усе... (а таксама уся...).

Першая частка складаных слоў у знач.: які ахоплівае ўсіх, распаўсюджваецца на ўсіх; абазначае паўнату якасці, выражаную другой часткай слова, адпавядае па знач. займенніку «увесь» («уся»), «усе», напр.: усеагульны, усебаковы, усенародны.

усеагу́льны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да ўсіх, распаўсюджваецца на ўсё.

Усеагульнае выбарчае права.

Усеагульнае навучанне.

Курс усеагульнай гісторыі.

|| наз. усеагу́льнасць, -і, ж.