я, мяне́, мне, мяне́, мной (~о́ю), аба мне, займ. асаб. 1 ас. адз.
1. Служыць для абазначэння тым, хто гаворыць, самога сябе.
Я не я і кабыла не мая (прыказка: нічога не ведаю, ні да чаго не маю дачынення).
2. у знач. наз., нескл., н. Ужыв. для абазначэння самога сябе як асобы.
Маё чалавечае «я».
Паказаць сваё «я» [а) поўнасцю выявіць свае якасці, магчымасці, здольнасці;
б) настаяць на сваім].
◊
Вось я цябе (яго, яе, вас, іх)! (разм.) — пагражальны вокрык ці заўвага.
я́блык, -а, мн. -і, -аў, м.
Плод яблыні.
Летні сорт яблыкаў.
Я. ад яблыні недалёка адкочваецца (прыказка пра таго, хто атрымаў у спадчыну дрэнныя звычкі ад бацькі, маці).
○ Адамаў яблык — кадык.
Вочны яблык — шарападобнае цела вока.
◊
У яблыкі — з цёмнымі круглымі плямамі на поўсці (пра коней).
Яблыку няма дзе ўпасці — надта цесна.
Яблык разладу (кніжн.) — прычына, прадмет спрэчкі, сваркі, разладу [паводле старажытнага грэчаскага міфа пра кінуты багіняй разладу Эрыдай яблык з надпісам «найпрыгажэйшай» і як з-за гэтага ўзнікла спрэчка паміж багінямі Герай, Афінай і Афрадытай].
|| памянш. я́блычак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.
|| прым. я́блычны, -ая, -ае.
Я. сок (з яблыкаў).
я́блыня, -і, мн. -і, -лынь, ж.
Пладовае дрэва сямейства ружакветных з ядомымі круглымі салодкімі або кісла-салодкімі пладамі.
|| памянш. я́блынька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.
|| прым. я́блыневы, -ая, -ае.
я́блычак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.
1. гл. яблык.
2. Цэнтр мішэні (у 1 знач.) у выглядзе чорнага круга.
Папасці (пацэліць, трапіць) у самы я. (таксама перан.: дакладна, правільна ўгадаць, сказаць і пад., разм.).
я́ва, -ы, ж.
Тое, што сапраўды існуе або існавала; рэальнасць, рэчаіснасць, а не сон ці мара.
Мара стала явай.
я́вар, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -а. Дрэва сямейства кляновых; белы клён.
Высокі я.
2. -у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.
|| прым. я́варавы, -ая, -ае.
я́вачны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да яўкі (у 1 знач.).
Явачныя дні.
2. Які мае адносіны да яўкі (у 2 знач.).
Явачная кватэра.
◊
Явачным парадкам — без папярэдняй згоды, дазволу.
Усяліцца ў дом явачным парадкам.
яві́цца, яўлю́ся, я́вішся, я́віцца; зак. (разм.).
Прыйсці куды-н., з’явіцца дзе-н.
Я. ў суд.
|| незак. яўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. я́ўка, -і, ДМ я́ўцы, ж.
яга́, -і, ДМ язе́, ж.
Баба Яга (уласная назва казачнай істоты); баба-яга (агідная старая).
я́гада, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, я́гад, ж.
Невялікі сакавіты плод кустовых і травяністых раслін.
Ягады малін.
◊
Аднаго поля ягады (разм., звычайна неадабр.) — зусім свой па духу, паводзінах чалавек.
|| памянш. я́гадка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
|| прым. я́гадны, -ая, -ае.
Я. год.