ял, -а,
Рабочая і вучэбная карабельная шлюпка, кароткая і шырокая, аднамачтавая, якая мае ад адной да трох пар вёсел.
ял, -а,
Рабочая і вучэбная карабельная шлюпка, кароткая і шырокая, аднамачтавая, якая мае ад адной да трох пар вёсел.
я́лавасць, -і,
Часовая адсутнасць прыплоду ў самак сельскагаспадарчых жывёл (пераважна кароў).
я́лавець, 1 і 2
1. Заставацца ў стане ялаўкі.
2. Ляжаць аблогай, не апрацоўвацца (пра зямлю, глебу).
я́лавіна, -ы,
Зямля, не араная некалькі гадоў запар; аблога.
||
я́лавіца, -ы,
Ялавая карова.
я́лавічына, -ы,
Мяса каровы як ежа.
||
я́лавы, -ая, -ае.
1. Пра самак сельскагаспадарчых жывёл: бясплодны, неаплоднены.
2. Пра скуру і вырабы з яе; са скуры маладой каровы.
||
я́лаўка, -і,
Тое, што і ялавіца.
яле́й, -ю,
Аліўкавы алей, які выкарыстоўваецца ў царкоўным ужытку.
||
я́лік, -а,
Невялікая шлюпка з адной ці дзвюма парамі вёсел.
||