яр, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.
Круты бераг, роў, лагчына.
Глыбокі я.
яравізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.
Падвергнуць (падвяргаць) насенне апрацоўцы, якая паскарае працэс яго росту і выспявання.
|| наз. яравіза́цыя, -і, ж.
яравы́, -а́я, -о́е.
1. Пра злакі: які высяваецца вясной і выспявае летам ці восенню ў год сяўбы.
Яравая пшаніца.
Уборка яравых (наз.).
2. Засеяны такімі злакамі.
Я. палетак.
яра́нга, -і, ДМ -нзе, мн. -і, -аў, ж.
Пераноснае жыллё з канічным дахам у некаторых народаў паўночна-ўсходняй Сібіры.
Я. аленяводаў.
|| прым. яра́нгавы, -ая, -ае.
ярд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Англійская мера даўжыні, роўная 91,44 см.
я́рка¹, -і, ДМ я́рцы, мн. -і, -рак, ж.
Маладая авечка, якая яшчэ не ягнілася.
|| памянш. я́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
я́рка², -і, ДМ я́рцы, ж. (разм.).
Яравая пшаніца.
ярка... і ярка-...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) яркі (у 1 знач.), з яркім, напр.: яркавокі, яркасвятлівы;
2) яркі (у 2 знач.), напр.: яркаафарбаваны, ярка-стракаты, ярка-чырвоны.
я́ркі, -ая, -ае; ярчэ́й; ярчэ́йшы.
1. Які вылучае моцнае святло, асляпляльны, зіхатлівы.
Яркае святло.
Я. агонь.
Яркае сонца.
Ярка (прысл.) гарэць.
2. Пра колер: рэзкі па чысціні і свежасці тону.
Я. колер.
Яркая зеляніна.
3. перан. Выдатны ў якіх-н. адносінах.
Я. талент.
Яркая дата.
Ярка (прысл.) адлюстраваць.
|| наз. я́ркасць, -і, ж.
ярлы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Грамата, пісьмовы ўказ ханаў Залатой Арды (уст.).
2. Лісток на чым-н. з указаннем назвы, колькасці, месца вырабу, нумара і пад.
Багажны я.
Бутэлечны я.
3. перан. Шаблонная, стандартная (звычайна адмоўная), надта кароткая характарыстыка, ацэнка каго-, чаго-н.
Гатовыя ярлыкі.
Прыклеіць я. каму-н.
|| памянш. ярлычо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 2 знач.).
|| прым. ярлы́чны, -ая, -ае (да 2 знач.).