ям, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).
Паштовая станцыя, дзе праезджыя мянялі коней.
|| прым. ямскі́, -а́я, -о́е.
Ямская хата (памяшканне такой станцыі).
я́ма, -ы, мн. -ы, ям, ж.
1. Паглыбленне ў зямлі.
Выкапаць яму.
Памыйная я.
Паветраная я. (перан.: участак у паветры, дзе самалёт рэзка зніжаецца, нібыта правальваецца). Капаць яму каму-н. (перан.: рыхтаваць непрыемнасць).
2. Абсталяванае паглыбленае месца для захоўвання чаго-н. (спец.).
Хаваць бульбу ў яме.
Вугальная я. (на судне). Аркестравая я.
3. Упадзіна, нізіна (разм.).
Вёска стаіць у яме.
|| памянш. я́мка, -і, ДМ я́мцы, мн. -і, я́мак, ж. (да 1 знач.).
ямб, -а, м.
Вершаваная двухскладовая стапа з націскам на другім складзе.
|| прым. ямбі́чны, -ая, -ае.
Ямбічная стапа.
я́міна, -ы, мн. -ы, я́мін, ж. (разм.).
Тое, што і яма (у 1 і 3 знач.).
|| памянш. я́мінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
я́мка, -і, ДМ я́мцы, мн. -і, я́мак, ж.
1. гл. яма.
2. Невялікае паглыбленне на чым-н., у чым-н.
Ямкі на шчочках.
3. Ніша з боку прыпечка, куды заграбаюць жар, замятаюць попел.
|| памянш. я́мачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
ямскі́, -а́я, -о́е (уст.).
1. гл. ям.
2. Звязаны з перавозкай на конях пошты, грузаў і пасажыраў.
Ямская тройка.
ямшчы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Фурман на ямскіх конях.
|| прым. ямшчы́цкі, -ая, -ае.