Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

я́блык, -а, мн. -і, -аў, м.

Плод яблыні.

Летні сорт яблыкаў.

Я. ад яблыні недалёка адкочваецца (прыказка пра таго, хто атрымаў у спадчыну дрэнныя звычкі ад бацькі, маці).

Адамаў яблык — кадык.

Вочны яблык — шарападобнае цела вока.

У яблыкі — з цёмнымі круглымі плямамі на поўсці (пра коней).

Яблыку няма дзе ўпасці — надта цесна.

Яблык разладу (кніжн.) — прычына, прадмет спрэчкі, сваркі, разладу [паводле старажытнага грэчаскага міфа пра кінуты багіняй разладу Эрыдай яблык з надпісам «найпрыгажэйшай» і як з-за гэтага ўзнікла спрэчка паміж багінямі Герай, Афінай і Афрадытай].

|| памянш. я́блычак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. я́блычны, -ая, -ае.

Я. сок (з яблыкаў).

я́блыня, -і, мн. -і, -лынь, ж.

Пладовае дрэва сямейства ружакветных з ядомымі круглымі салодкімі або кісла-салодкімі пладамі.

|| памянш. я́блынька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

|| прым. я́блыневы, -ая, -ае.

я́блычак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

1. гл. яблык.

2. Цэнтр мішэні (у 1 знач.) у выглядзе чорнага круга.

Папасці (пацэліць, трапіць) у самы я. (таксама перан.: дакладна, правільна ўгадаць, сказаць і пад., разм.).