Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

яд, -у, М я́дзе, м.

1. Рэчыва, здольнае выклікаць атручэнне, смерць.

Смяротны яд.

Пчаліны яд.

Яд сумненняў (перан.).

2. перан. Злосць, з’едлівасць.

Кожны гад мае свой яд (прыказка).

яда́, -ы́, ДМ ядзе́, ж.

1. гл. есці.

2. Тое, што і ежа.

Хлеб ды вада — маладзецкая я. (прыказка).

ядаві́ты, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца ядам (у 1 знач.), які выклікае атручэнне.

Ядавітыя рэчывы.

Я. грыб.

Я. газ.

2. перан. Зласлівы, з’едлівы.

Ядавітая іронія.

Я. чалавек.

Ядавіта (прысл.) сказаць.

3. Пра колер, пах: непрыемны, рэзкі (разм.).

|| наз. ядаві́тасць, -і, ж.

ядахіміка́ты, -аў, адз. ядахіміка́т, -у, Ма́це, м.

Ядавітыя рэчывы, якія прымяняюцца для барацьбы з пустазеллем, са шкоднікамі сельскагаспадарчых раслін.

|| прым. ядахіміка́тны, -ая, -ае.

я́дзерка, -а, мн. -і, -рак, н.

1. гл. ядро.

2. Шарападобнае цельца ўнутры ядра клеткі (спец.).

я́дзерны, -ая, -ае.

1. гл. ядро.

2. Які мае адносіны да працэсаў, што адбываюцца ў атамным ядры, да іх вывучэння і выкарыстання.

Я. рэактар.

Ядзернае выпрамяненне.

Ядзерная зброя.

Ядзерная фізіка.

Ядзерная рэакцыя (рэакцыя пераўтварэння ядзер атамаў пры іх узаемадзеянні адзін з другім).

3. Які мае адносіны да ядзернай зброі, да валодання такой зброяй.

Ядзерныя запасы.

Ядзерныя краіны.

я́дзерца гл. ядро.

я́дзершчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Спецыяліст па ядзернай фізіцы.

ядло́вец, -ло́ўцу, м.

Хваёвы куст, радзей дрэва сямейства кіпарысавых.

|| прым. ядлаўцо́вы, -ая, -ае і ядло́ўцавы, -ая, -ае.

ядна́нне, -я, н.

1. гл. яднацца, яднаць.

2. Цесная сувязь, якая прыводзіць да адзінства, згуртаванасці.