Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

яе́.

1. гл. ён.

2. займ. прынал. Які належыць ёй.

Яе сям’я.

яе́чка, -а, мн. -і, -чак, н.

1. гл. яйцо.

2. Парная мужчынская палавая залоза, што выпрацоўвае мужчынскія палавыя клеткі, а таксама адзін з органаў унутранай сакрэцыі ў чалавека і млекакормячых.

Як яечка (разм.) — пра што-н. добра зробленае, прыгожае.

яе́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Парная жаночая палавая залоза, у якой утвараюцца і спеюць палавыя клеткі.

яе́чны гл. яйцо.

яе́чня і (разм.) яе́шня, -і, ж.

Ежа з разбітых і запечаных у тлушчы яец (у 2 знач.).