Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

я́йка, -а, мн. -і, я́ек, н.

Тое, што і яйцо (у 2 і 5 знач.).

яйцаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Канал жаночых палавых органаў, па якім яйцаклетка выводзіцца з яечніка; матачная труба.

|| прым. яйцаво́дны, -ая, -ае.

яйцакле́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (спец.).

Жаночая палавая клетка жывёльных і раслінных арганізмаў.

яйцано́скі, -ая, -ае (спец.).

Пра свойскіх птушак: здольны несці яйцы; з добрай яйцаноскасцю.

Яйцаноская парода курэй.

|| наз. яйцано́скасць, -і, ж.

яйцаро́дны, -ая, -ае (спец.).

Які ўзнаўляе патомства шляхам адкладвання аплодненых яек у адрозненне ад жывародных.

яйцо́, -а́, мн. я́йцы і (з ліч. 2, 3, 4) яйцы́, яе́ц, н.

1. Жаночая палавая клетка чалавека, якая развіваецца ў новы арганізм пасля апладнення; яйцаклетка.

2. У птушак, паўзуноў і яйцародных млекакормячых: такая клетка авальнай формы ў шкарлупіне, абалонцы.

Несці яйцы.

Качынае я.

Я. чарапахі.

Змяінае я.

3. Прадмет такой формы.

Крыштальнае я. (прадмет упрыгожання).

4. У насякомых: такая клетка ў выглядзе невялікіх крупінак.

Мурашыныя яйцы.

5. Курыныя яйцы як прадукт харчавання.

Крутое я.

|| памянш. яе́чка, -а, мн. -і, -чак (да 2—5 знач.).

|| прым. яе́чны, -ая, -ае (да 2 і 5 знач.).

Яечнае мыла (прыгатаванае з курыных яец).