Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

я́лавасць, -і, ж.

Часовая адсутнасць прыплоду ў самак сельскагаспадарчых жывёл (пераважна кароў).

я́лавець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ее; незак.

1. Заставацца ў стане ялаўкі.

2. Ляжаць аблогай, не апрацоўвацца (пра зямлю, глебу).

я́лавіна, -ы, ж.

Зямля, не араная некалькі гадоў запар; аблога.

|| прым. я́лавінны, -ая, -ае.

я́лавіца, -ы, мн. -ы, -віц, ж.

Ялавая карова.

я́лавічына, -ы, ж.

Мяса каровы як ежа.

|| прым. я́лавічны, -ая, -ае.

я́лавы, -ая, -ае.

1. Пра самак сельскагаспадарчых жывёл: бясплодны, неаплоднены.

Ялавая карова.

2. Пра скуру і вырабы з яе; са скуры маладой каровы.

Ялавыя боты.

|| наз. я́лавасць, -і, ж. (да 1 знач.).

я́лаўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, я́лавак, ж.

Тое, што і ялавіца.