Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уве́сь, усяго́, м., уся́, усёй, ж., усё, усяго́, н., мн. усе́, усіх; займ. азнач.

1. Поўны, без выключэння, цалкам.

Праседзець у. вечар за кнігай.

У. мокры.

Спаліць усе дровы. Ва ўсёй красе.

З усёй сілы.

2. у знач. наз. усё, усяго́, н. Тое, што ёсць, цалкам, без выключэння.

Усё для справы.

Заўсёды ўсім задаволены.

Усяго пакрыху.

Усё разам узятае (усе абставіны, усё, пра што гаварылася).

3. у знач. наз. усе́, усі́х. У поўным складзе, без выключэння (пра людзей).

Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго.

Усе да аднаго (без выключэння). Лепшы за ўсіх.

4. (толькі ў Н). Скончыцца, зрасходвацца цалкам.

Соль уся.

5. толькі н. Скончана, канец (разм.).

Больш не ўбачымся.

Усё.

Не хачу ехаць — і ўсё!

Па ўсім відаць (разм.) — па ўсіх прыметах.

Па ўсім відаць, што ён не згодзіцца на абмен.

Увесь у каго (у бацьку, у маці і пад.) хто — пра падабенства каго-н. да каго-н.

Усё адно або усё роўна — аднолькава, няма розніцы, абавязкова нягледзячы ні на што.

Усё адно я не пайду туды.

Мне ўсё роўна.

Усё адно як або усё роўна як — як быццам бы.

Ты ўсё адно як глухі.

Усё як ёсць (разм.) — літаральна ўсё, поўнасцю.

Прадаць усё як ёсць.

Усяго добрага (або найлепшага) — пажаданне пры развітанні.

усё гл. увесь.

усё¹, прысл.

1. Увесь час, заўсёды, пастаянна.

Ён усё заняты.

2. Да гэтага часу.

Ён усё яшчэ вучыцца.

3. Толькі, выключна.

Справа расстроілася, і ўсё з-за вас.

4. У спалучэнні са словамі, якія абазначаюць змену прыметы ці нарастанне яе.

Вецер усё мацнее.

Усё больш і больш змяркалася.

5. У спалучэнні з вышэйшай ступенню і злучнікам «чым» служыць для ўзмацнення процістаўлення.

Занятак не вельмі што, але ўсё лепш, чым сядзець склаўшы рукі.

6. Аднак, тым не менш.

Як ён ні стараецца, а ўсё не атрымліваецца.

Усё ж, усё ж такі — тым не менш.

Ён усё ж або ўсё ж такі не паехаў.

усё² гл. увесь.

усё...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. займенніку «усё» і паказвае, што дзеянне і ўласцівасць, выражаныя другой часткай слова, пашыраюцца на ўсё, напр.: усёабдымны, усёахопны, усёбачны, усёвед, усёдаравальны, усёзнішчальны, усёмагутны, усёпажыральны, усёпераможны, усёсакрушальны.

усёабды́мны, -ая, -ае (кніжн.).

Які ахоплівае, спасцігае ўсё.

У. розум.

|| наз. усёабды́мнасць, -і, ж.

усёдарава́нне, -я, н. (кніжн.).

Поўнае дараванне ўсяго, усіх крыўд, зла.

усёе́дны, -ая, -ае.

Які можа есці ўсякую ежу.

Усёедная жывёліна.

|| наз. усёе́днасць, -і, ж.

усёзна́йка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -найцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -на́ек (разм., іран.).

Чалавек, які самаўпэўнена думае, што ён усё ведае.

усёзна́йства, -а, н. (разм., іран.).

Паводзіны, уласцівыя ўсёзнайку.