Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

усла́віць, -ла́ўлю, -ла́віш, -ла́віць; -ла́ўлены; зак., каго-што.

Праславіць, усхваліць, апець.

У. свой народ.

|| незак. услаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

усла́ць, усцялю́, усце́леш, усце́ле; усцялі́; усла́ны; зак., што і чым.

Сцелячы што-н., пакрыць усю паверхню; заняць сабою ўсю паверхню.

У. падлогу дыванамі.

Лісце ўслала дол.

|| незак. усціла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. усціла́нне, -я, н.

усле́д.

1. прысл. і прыназ. з Д. Па слядах каго-н., чаго-н., непасрэдна за кім-, чым-н.

Ісці ў.

Глядзець у. цягніку.

2. прысл. Наўздагон за кім-н.

Крыкнуць у.

усло́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пераносная лаўка на ножках у сялянскай хаце.

|| памянш. усло́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

услу́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак., у што.

Уважліва прыслухацца, стараючыся пачуць, зразумець што-н.

У. ў гаворку.

|| незак. услухо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

услы́х, прысл.

Так, што чутно іншым, уголас.

Чытаць у.

усляпу́ю, прысл.

Нічога не бачачы; наўгад.

Страляць у.