Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

усо́біца, -ы, мн. -ы, -біц, ж.

Міжусобная варожасць.

Княжацкія ўсобіцы.

усо́ўвацца гл. усунуцца.

усо́ўваць гл. усунуць.

усо́хлы, -ая, -ае.

1. Які высах, стаў вельмі сухім.

Усохлая зямля.

2. Які засох, зачах.

Усохлае дрэўца.

усо́хнуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; усо́хся, -хлася, зак.

Тое, што і усохнуць (у 2 знач.).

Зерне ўсохлася.

|| незак. усыха́цца, -а́ецца.

|| наз. усыха́нне, -я, н.

усо́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; усо́х, -хла; зак.

1. Стаць цвёрдым ад высыхання.

Зямля ўсохла.

2. Зменшыцца ў вазе, аб’ёме ад высыхання.

Зерне ўсохла.

3. Засохнуць, зачахнуць.

Яблыня ўсохла.

|| незак. усыха́ць, -а́е.

|| наз. усыха́нне, -я, н.