усо́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; усо́х, -хла; зак.

1. Стаць цвёрдым ад высыхання.

Зямля ўсохла.

2. Зменшыцца ў вазе, аб’ёме ад высыхання.

Зерне ўсохла.

3. Засохнуць, зачахнуць.

Яблыня ўсохла.

|| незак. усыха́ць, -а́е.

|| наз. усыха́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)