Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уве́сь, усяго́, м., уся́, усёй, ж., усё, усяго́, н., мн. усе́, усіх; займ. азнач.

1. Поўны, без выключэння, цалкам.

Праседзець у. вечар за кнігай.

У. мокры.

Спаліць усе дровы. Ва ўсёй красе.

З усёй сілы.

2. у знач. наз. усё, усяго́, н. Тое, што ёсць, цалкам, без выключэння.

Усё для справы.

Заўсёды ўсім задаволены.

Усяго пакрыху.

Усё разам узятае (усе абставіны, усё, пра што гаварылася).

3. у знач. наз. усе́, усі́х. У поўным складзе, без выключэння (пра людзей).

Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго.

Усе да аднаго (без выключэння). Лепшы за ўсіх.

4. (толькі ў Н). Скончыцца, зрасходвацца цалкам.

Соль уся.

5. толькі н. Скончана, канец (разм.).

Больш не ўбачымся.

Усё.

Не хачу ехаць — і ўсё!

Па ўсім відаць (разм.) — па ўсіх прыметах.

Па ўсім відаць, што ён не згодзіцца на абмен.

Увесь у каго (у бацьку, у маці і пад.) хто — пра падабенства каго-н. да каго-н.

Усё адно або усё роўна — аднолькава, няма розніцы, абавязкова нягледзячы ні на што.

Усё адно я не пайду туды.

Мне ўсё роўна.

Усё адно як або усё роўна як — як быццам бы.

Ты ўсё адно як глухі.

Усё як ёсць (разм.) — літаральна ўсё, поўнасцю.

Прадаць усё як ёсць.

Усяго добрага (або найлепшага) — пажаданне пры развітанні.

усе... (а таксама уся...).

Першая частка складаных слоў у знач.: які ахоплівае ўсіх, распаўсюджваецца на ўсіх; абазначае паўнату якасці, выражаную другой часткай слова, адпавядае па знач. займенніку «увесь» («уся»), «усе», напр.: усеагульны, усебаковы, усенародны.

усеагу́льны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да ўсіх, распаўсюджваецца на ўсё.

Усеагульнае выбарчае права.

Усеагульнае навучанне.

Курс усеагульнай гісторыі.

|| наз. усеагу́льнасць, -і, ж.

усебако́вы, -ая, -ае.

Які ахоплівае, разглядае што-н. з усіх бакоў, падрабязны.

У. разгляд справы.

Усебакова (прысл.) абмеркаваць пытанне.

|| наз. усебако́васць, -і, ж.

усебелару́скі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да ўсёй Беларусі.

усе́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; зак.

Застацца сядзець, утрымацца ад таго, каб устаць.

Хлопчык хвіліны на месцы не ўседзіць.

Хіба ў такую пагоду ўседзіш у хаце.

Ледзь уседзеў на месцы ад нечаканасці.

На гэтай пасадзе ён доўга не ўседзеў (перан.).

усе́длівы, -ая, -ае.

Старанны ў тым, што патрабуе доўгай і цярплівай сядзячай работы.

У. студэнт.

Уседліва (прысл.) працаваць.

У. ў рабоце.

|| наз. усе́длівасць, -і, ж.

усе́йвацца гл. усеяцца.

усе́йваць гл. усеяць.

усемяры́х, прысл.

Колькасцю ў сем асоб (рознага полу) або істот (ніякага роду).