учы́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.
Дзеянне, учыненае кім-н., тое, што здзейснена кім-н.
Смелы ў.
учыні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́ніцца; зак. (разм.).
Здарыцца, адбыцца.
Што там такое ўчынілася, што быў крык?
|| незак. учыня́цца, -я́ецца.
учыні́ць гл. чыніць.
учыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., што (разм.).
Тое, што і чыніць (у 1 знач.).
учыта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., у што.
Чытаючы, унікнуць.
У. ў незразумелы тэкст.
|| незак. учы́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.