узва́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак.
1. каго-што. Вызначыць вагу каго-, чаго-н.
У. рыбу.
2. перан., што. Папярэдне абдумаць, ацаніць.
У. усе магчымасці.
|| незак. узва́жваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. узва́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца (да 1 знач.); незак. узва́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
узвалачы́, -лаку́, -лачэ́ш, -лачэ́; -лачо́м, -лачаце́, -лаку́ць; -ло́к, -лакла́, -ло́; -ло́чаны; зак. (разм.).
1. каго-што. Падняць наверх што-н. цяжкае, грувасткае.
У. мех на воз.
2. каго (што). З цяжкасцю паставіць на ногі.
У. каня на ногі.
|| незак. узвалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і узвала́кваць, -аю, -аеш, -ае.
узвалачы́ся, -лаку́ся, -лачэ́шся, -лачэ́цца; -лачо́мся, -лачаце́ся, -лаку́цца; -ло́кся, -лакла́ся, -ло́ся; зак. (разм.).
1. З цяжкасцю ўзысці куды-н.
У. на пагорак.
2. З цяжкасцю падняцца, устаць.
У. на ногі.
|| незак. узвалака́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і узвала́квацца, -аюся, -аешся, -аецца.
узвалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак., што на каго-што.
1. Падняўшы, наваліць.
У. мех на плечы.
2. перан. Абцяжарыць каго-н. чым-н., ускласці што-н. на каго-н. (разм.).
У. усю работу на сакратара.
3. перан. Беспадстаўна абвінаваціць у чым-н.
У. віну на каго-н.
|| незак. узва́льваць, -аю, -аеш, -ае.
узва́р, -у, м.
Адвар з ягад, траў і пад., а таксама кампот з сушаных фруктаў ці ягад.
узваро́чваць гл. узвярнуць.
узварушы́цца, -ушу́ся, -у́шышся, -у́шыцца; зак.
1. Пачаць варушыцца, рухацца.
Мурашкі ўзварушыліся.
2. перан. Выйсці са стану вяласці, расшавяліцца (разм.).
Вяскоўцы ўзварушыліся — пачаўся сенакос.
|| незак. узвару́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.
узварушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак., каго-што.
1. Злёгку паварушыць, разварушыць.
У. зямлю вакол дрэва.
2. перан. Вывесці са стану вяласці, пасіўнасці; расшавяліць, узняць; абудзіць, ажывіць (разм.).
У. народ.
У. успаміны.
3. перан. Выклікаць глыбокія пачуцці, узрушыць (разм.).
Вестка надта ўзварушыла яе.
|| незак. узвару́шваць, -аю, -аеш, -ае.
узвар’ява́цца гл. вар’явацца.