Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уздзе́йнічаць, -аю, -аеш, -ае; зак. і незак., на каго-што.

Аказаць (аказваць) уздзеянне, паўплываць (уплываць).

У. асабістым прыкладам.

уздзе́рці, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дзёр, -дзе́рла; -дзяры́; -дзёрты; зак., што.

Тое, што і узадраць.

|| незак. уздзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

уздзе́ць, -е́ну, -е́неш, -е́не; -е́нь; -е́ты; зак., што на каго-што.

1. Надзець, нацягнуць (адзенне, абутак і пад.).

У. боты на ногі.

2. Павесіць, начапіць, прымацаваць да чаго-н.

У. рукзак на плечы.

У. пятлю на крук.

3. Насадзіць на вастрыё, стрыжань, праколваючы, надзець на што-н.

У. кола на вось.

У. кавалак мяса на відэлец.

|| незак. уздзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

уздзе́янне, -я, мн. -і, -яў, н.

Дзеянне, накіраванае на каго-, што-н. з мэтай дабіцца чаго-н., паўплываць на каго-, што-н.

Быць пад уздзеяннем убачанага.

уздо́ўж, прыназ. з Р і прысл.

Тое, што і удоўж.

уздры́г, -у, м.

Сутаргавы рух ад моцнага пачуцця; дрыжанне.

уздрыгну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Уздрыгнуць, здрыгнуцца, задрыжаць.

У. ад нечаканага стуку.

Голас уздрыгнуўся ад хвалявання.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Скалануцца, страсянуцца, задрыжаць.

Ад павеву ветру галінкі ўздрыгнуліся.

уздрыгну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. Здрыгануцца, задрыжаць.

У. ад нечаканасці.

Голас уздрыгнуў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і уздрыгнуцца (у 2 знач.).

Шыбы ўздрыгнулі.

|| незак. уздры́гваць, -аю, -аеш, -ае.

узду́мацца, -аецца; безас., зак., з інф.

Нечакана прыйсці ў галаву, захацецца.

Уздумалася з’ездзіць да знаёмага.

узду́маць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. з інф. Нечакана, раптам захацець ці вырашыць што-н. зрабіць.

Не ўздумайце ехаць без мяне!

2. каго-што і з дадан. Успомніць, прыпомніць (разм.).

Я ўздумала, што не прынесла яшчэ дроў у хату.

|| незак. узду́мваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).