Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уз’е́сціся, уз’е́мся, уз’ясі́ся, уз’е́сца; уз’ядзі́мся, уз’ясце́ся, уз’яду́цца; уз’е́ўся, -е́лася; уз’е́шся; зак., на каго-што (разм., неадабр.).

Неўзлюбіўшы, раззлаваўшыся або раздражніўшыся, пачаць папракаць, вінаваціць, лаяць каго-н.

У. на нявестку.

|| незак. уз’яда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

уз’ю́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак. (разм.).

Стаць узбуджаным, гуллівым.

уз’ю́шаны, -ая, -ае (разм.).

Вельмі разгневаны, раз’юшаны.

|| наз. уз’ю́шанасць, -і, ж.

уз’ю́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак. (разм.).

Вельмі разгневацца, раззлавацца.

|| наз. уз’юшэ́нне, -я, н.

уз’яда́цца гл. уз’есціся.

уз’ядна́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Аб’яднацца зноў.

У. з сям’ёй.

|| незак. уз’ядно́ўвацца, -аецца.

|| наз. уз’ядна́нне, -я, н.

уз’ядна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што з чым (высок. і афіц.).

Аб’яднаць зноў.

|| незак. уз’ядно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. уз’ядна́нне, -я, н.