Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

узра́давацца гл. радавацца.

узра́даваць гл. радаваць.

узрасці́, -расту́, -расце́ш, -расце́; -расцём, -расцяце́, -расту́ць; -ро́с, -расла́, -ло́; зак.

1. Вырасці, стаць дарослым; узгадавацца; узышоўшы, вырасці (пра расліны).

Сыны ўзраслі.

Край, дзе я ўзрос, вабіць да сябе.

Жыта добра ўзрасло.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вырасці, стаць большым, мацнейшым, больш значным.

Сілы ўзраслі.

Узрасла актыўнасць.

Узрос аўтарытэт арганізацыі.

|| незак. узраста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

узро́вень, -ро́ўню, мн.о́ўні, -ро́ўняў, м.

1. Гарызантальная плоскасць, якая з’яўляецца мяжой вышыні чаго-н.

У. вады ў рацэ.

На ўзроўні мора.

2. Ступень велічыні, развіцця, значнасці чаго-н.

Жыццёвы ў.

У. механізацыі гаспадаркі.

На ўзроўні лепшых сусветных стандартаў.

На ўзроўні, у знач. вык. (разм.) — адпавядае неабходным патрабаванням.

Лекцыя была на ўзроўні.

|| прым. узро́ўневы, -ая, -ае.

узро́ст, -у, М -сце, м.

1. Перыяд, ступень у развіцці, росце чалавека, жывёліны, расліны.

Дзіцячы ў.

Сталы ў.

2. Колькасць пражытага часу, гадоў.

Жанчына ва ўзросце сарака пяці гадоў.

|| прым. узро́ставы, -ая, -ае.

У. цэнз.

узру́шанасць, -і, ж.

Стан узрушэння.

узру́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак.

Моцна ўсхвалявацца, устрывожыцца.

|| незак. узру́швацца, -аюся, -аешся, -аецца і узруша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. узрушэ́нне, -я, н.

узру́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. каго. Моцна ўсхваляваць, устрывожыць.

Гэта падзея ўзрушыла ўсіх.

2. што. Узрыхліць, узварушыць паверхню чаго-н. (разм.).

У. зямлю на градах.

Вецер узрушыў паверхню возера.

|| незак. узруша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і узру́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. узрушэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).

узрыва́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Механізм, які выклікае выбух зарада ў міне, артылерыйскім снарадзе, ракеце, авіябомбе, тарпедзе і пад.

узрыва́цца гл. узарвацца.