Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мікра...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) вельмі малы, дробны, напр.: мікраінфаркт, мікрараён, мікрафільм, мікрачасцінка, мікрааўтамабіль, мікравыбух, мікрапрацэс, мікрарухавік, мікрасістэма;

2) адна мільённая частка той адзінкі, што называецца ў другой частцы слова, напр.: мікраампер, мікраволып, мікрарэнтген.

мікрааргані́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Нябачны простым вокам пераважна аднаклетачны раслінны або жывёльны арганізм.

мікрабіёлаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне мікрабіялогіі.

мікрабіяло́гія, -і, ж.

Раздзел біялогіі, які вывучае мікраарганізмы.

|| прым. мікрабіялагі́чны, -ая, -ае.

мікраклі́мат, -у, М -маце, м.

1. Асаблівасці клімату на невялікім участку зямной паверхні.

2. перан. Узаемаадносіны, умовы працы ў невялікім калектыве, сям’і.

Маральны м.

|| прым. мікракліматы́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

мікрако́см, -у, м.

1. Свет вельмі малых велічынь (атамаў, малекул і г.д.); проціл. макракосм.

2. У філасофіі: свет чалавека як адлюстраванне Сусвету.

мікралітра́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (разм.).

Мікралітражны аўтамабіль.

мікралітра́жны, -ая, -ае.

Вельмі малы па літражы, меншы за малалітражны.

мікрапо́рысты, -ая, -ае.

Пра вырабы з рызіны: з мікраскапічнымі порамі.

Мікрапорыстая падэшва.

мікрапрацэ́сар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыстасаванне, якое выконвае алгарытмічную апрацоўку інфармацыі і прымяняецца ў электронных вымяральных прыборах.

|| прым. мікрапрацэ́сарны, -ая, -ае.

Выстаўка мікрапрацэсарнай тэхнікі.