Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

міф, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Старажытнае паданне аб легендарных героях, багах, аб паходжанні свету і розных з’яў прыроды.

Міфы Старажытнай Грэцыі.

2. перан. Нешта фантастычнае, неверагоднае; выдумка.

М. аб шкоднасці кавы.

|| прым. міфі́чны, -ая, -ае.

міфало́гія, -і, ж.

1. Навука, якая вывучае міфы (у 1 знач.).

2. Сукупнасць міфаў (у 1 знач.) якога-н. народа.

Славянская м.

|| прым. міфалагі́чны, -ая, -ае.

міфо́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па міфалогіі (у 1 знач.).