Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мі́на¹, -ы, мн. -ы, мін, ж.

1. Снарад з выбуховым рэчывам, які закладаецца ў зямлю, пад ваду і інш.

Падарвацца на міне.

2. Снарад мінамёта.

3. Тое, што і тарпеда.

|| прым. мі́нны, -ая, -ае.

Міннае поле.

мі́на², -ы, мн. -ы, мін, ж.

Выраз твару.

Рабіць вясёлую міну пры дрэннай гульні — за знешняй бесклапотнасцю старацца схаваць сваё незадавальненне, свае непрыемнасці.

мінамё́т, -а, М -мёце, мн. -ы, -аў, м.

Гармата навеснага агню, якая страляе мінамі.

|| прым. мінамётны, -ая, -ае.

мінамё́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Ваеннаслужачы мінамётных часцей і падраздзяленняў.

мінано́сец, -но́сца, мн.о́сцы, -но́сцаў, м.

Ваенны карабель з моцным тарпедным узбраеннем.

мінарэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

Вежа мячэці, з якой мусульман заклікаюць на малітву.

|| прым. мінарэ́тны, -ая, -ае.

мінашука́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Апарат для пошуку закладзеных мін (у 1 знач.).

мінда́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

1. Адзін арэх міндаля.

2. Залоза ў глотцы, падобная па форме на міндальны арэх.

мінда́ль, -я і -ю, м.

1. -я, мн. -і, -яў. Паўднёвае дрэва сямейства ружавых з пладамі ў выглядзе арэхаў авальнай формы.

2. -ю, зб. Плады гэтага дрэва.

|| прым. мінда́льны, -ая, -ае.

М. арэх.

мінда́льнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак., з кім (разм.).

1. Быць празмерна ласкавым, сентыментальным.

2. Праяўляць непатрэбную мяккасць, паблажлівасць да каго-н.

Нельга м. з гультаямі.

|| наз. мінда́льнічанне, -я, н.