Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ке́сар, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Манарх, уладар [славянская перадача старажытнарымскага імя Цэзар].

Кесару — кесарава! — няхай той, каму належыць права кіраваць, карыстаецца гэтым правам.

ке́сараў, -ава.

У выразе: кесарава сячэнне (спец.) — аперацыя рассячэння брушной сценкі і маткі ў цяжарнай жанчыны для нараджэння дзіцяці (робіцца пры немагчымасці нармальных родаў).

кесо́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Воданепранікальная камера, якую выкарыстоўваюць пры падводных будаўнічых работах.

|| прым. кесо́нны, -ая, -ае.

Кесонныя работы.

Кесонная хвароба — захворванне, якое ўзнікае пры хуткім выхадзе з асяроддзя з павышаным атмасферным ціскам у асяроддзе з больш нізкім ціскам.