Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

эгаі́зм, -у, м.

Сябелюбства, перавага сваіх асабістых інтарэсаў над інтарэсамі іншых людзей.

|| прым. эгаісты́чны, -ая, -ае.

эгаі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, якому ўласцівы эгаізм; сябелюб.

|| ж. эгаі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. эгаісты́чны, -ая, -ае.

эгаісты́чны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да эгаізму, да эгаіста, уласцівы ім.

Эгаістычныя паводзіны.

2. Прасякнуты эгаізмам; сябелюбівы.

Эгаістычная асоба.

|| наз. эгаісты́чнасць, -і, ж.

эгацэнтры́зм, -у, м. (кніжн.).

Крайняя форма праяўлення эгаізму.

|| прым. эгацэнтры́чны, -ая, -ае.

эгацэ́нтрык, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

Тое, што і эгацэнтрыст.

эгацэнтры́ст, -а, Мы́сце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Чалавек, якому ўласцівы эгацэнтрызм.

|| ж. эгацэнтры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. эгацэнтры́чны, -ая, -ае.

эге́¹, часц. (разм.).

Адпавядае па знач. слову «так»; выражае згоду, пацвярджае што-н.

Гэта вас чакаюць? — Эге, нас.

эге́² і эге-ге́, выкл.

Ужыв. пры выяўленні чаго-н. важнага ці нечаканага ў знач. «вось яно што», «вось яно як»; для выказвання здзіўлення, недаверу.

Эге!

Аказваецца вось у чым справа!

Эге!

Куды хапілі!

эгі́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

У старажытнагрэчаскай міфалогіі — шчыт Зеўса як сімвал заступніцтва і гневу багоў.

Пад эгідай чыёй (высок.) — пад чыім-н. кіраўніцтвам, заступніцтвам.