Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

эксгумава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак. і незак., каго-што.

Праводзіць (правесці) эксгумацыю.

Э. труп.

эксгума́цыя, -і, ж. (спец.).

Следчае дзеянне, якое заключаецца ў даставанні трупа з месца пахавання для судовамедыцынскай або крыміналістычнай экспертызы.

|| прым. эксгумацы́йны, -ая, -ае.

экскава́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Землярыйная машына для вымання, перамяшчэння і пагрузкі на транспарт зямлі, пяску, камення і пад.

|| прым. экскава́тарны, -ая, -ае.

экскава́таршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто працуе на экскаватары.

|| ж. экскава́таршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. экскава́таршчыцкі, -ая, -ае.

экскрэме́нты, -аў (спец.).

Ператраўленая ежа ў выглядзе калу, мачы.

э́кскурс, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Адступленне ад галоўнай тэмы для падрабязнага высвятлення пабочнага пытання.

Э. у гісторыю роднага краю.

экскурсаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст, які вядзе экскурсію і дае неабходныя тлумачэнні.

|| ж. экскурсаво́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак (разм.).

|| прым. экскурсаво́дчы, -ая, -ае.

экскурса́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік экскурсіі.

|| ж. экскурса́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. экскурса́нцкі, -ая, -ае.

экску́рсія, -і, мн. -і, -сій, ж.

1. Паездка (калектыўная ці індывідуальная) куды-н., наведванне чаго-н. з навуковай, адукацыйнай ці іншай мэтай.

Э. ў музей.

Паехаць на экскурсію ў Мінск.

2. Група ўдзельнікаў такой паездкі, такога наведвання (разм.).

|| прым. экскурсі́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Э. аўтобус.

Э. сезон.

Экскурсійнае бюро.

экслі́брыс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Памастацку аформлены знак, які паказвае на прыналежнасць кнігі ўладальніку (звычайна ў выглядзе пячаткі, наклейкі і пад.).

|| прым. экслі́брысны, -ая, -ае.