эрудзі́раваны, -ая, -ае.
Дасведчаны, які валодае эрудыцыяй.
Э. чалавек.
|| наз. эрудзі́раванасць, -і, ж.
эруды́т, -а, М -ды́це, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).
Той, хто мае вялікую эрудыцыю.
|| ж. эруды́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (разм.).
эруды́цыя, -і, ж.
Начытанасць, глыбокія і ўсебаковыя веды ў якой-н. ці многіх галінах навукі.
Чалавек з вялікай эрудыцыяй.