цур, выкл. (разм.).
Вокліч, якім што-н. забараняецца або патрабуецца выканаць якую-н. умову (звычайна ў дзіцячых гульнях).
Цур я першы!
цура́, -ы́, ж.
Страва з пакрышанага ў квас або ў ваду хлеба з соллю, цыбуляй, часам з алеем; рулі.
цура́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак., каго-чаго.
1. Пазбягаць каго-, чаго-н.; ухіляцца ад адносін з кім-н. або выканання чаго-н.
Ц. блізкіх.
Ц. работы.
2. Адракацца ад каго-, чаго-н.
Ц. бацькоў.
цурба́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).
Тое, што і цурбан (у 1 знач.).
|| памянш. цурбачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.
цурба́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м. (разм.).
Кусок дрэва, абрубак.
цурба́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Абрубак, кароткі кавалак бервяна.
2. перан. Пра някемлівага, непаваротлівага, неразумнага чалавека (разм., лаянк.).
Гэтаму цурбану не ўтлумачыш.
цу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
Тонкі аскепак лучынкі, трэскі, палачкі.
|| памянш.-ласк. цу́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. цу́рачны, -ая, -ае.
цуро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.
1. Невялікі струменьчык вады, вадкасці.
Цуркі вады.
2. у знач. прысл. цурко́м. Струменем, бесперапынна (ліцца, цячы).
Пот ліецца ц.
цуру́балка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
1. Прадаўгаваты кавалак дрэва; абломак сцябла, галінкі і пад.
Цурубалкі астраў.
2. Драўляны самаробны гузік у выглядзе кароткай круглай палачкі, падобнай на таўкачык.
Кажух зашпілены на цурубалкі.
цурча́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́ць; незак.
1. Цячы, ліцца цурком.
2. Утвараць гукі булькання, пералівання (пра вадкасць).
|| наз. цурча́нне, -я, н.