Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

акава́ць, акую́, акуе́ш, акуе́; акуём, акуяце́, акую́ць; аку́й; акава́ны; зак., што і чым.

Абабіць металам.

А. скрыню жалезам.

А. бочку.

|| незак. ако́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ако́ўванне, -я, н. і ако́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. ако́вачны, -ая, -ае.

акадэмі́зм, -у, м. (кніжн.).

1. Кірунак у выяўленчым мастацтве 17—19 стст., які прытрымліваецца ўсталяваных канонаў мастацтва антычнасці і эпохі Адраджэння.

2. Чыста тэарэтычны кірунак у навуковых і вучэбных занятках, адарванасць іх ад практыкі, ад актуальных задач сучаснасці.

акадэ́мік, -а, мн. -і, -аў, м.

Член акадэміі (у 1 знач.), а таксама званне члена акадэміі, якое прысвойваецца найбуйнейшым вучоным, мастакам і пад.

Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

акадэмі́чны, -ая, -ае.

1. гл. акадэмія.

2. Які прытрымліваецца ўсталяваных традыцый (у навуцы, мастацтве).

А. жывапіс.

3. Навучальны (у дачыненні да вышэйшых навучальных устаноў).

А. год.

4. перан. Чыста тэарэтычны, не звязаны з пракгыкай.

Гэта акадэмічныя спрэчкі.

5. У складзе назваў тэатраў, аркестраў, капэл азначае: найвышэйшай кваліфікацыі, узорны.

Нацыянальны а.

Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

акадэ́мія, -і, мн. -і, -мій, ж.

1. Найвышэйшая навуковая або мастацкая ўстанова.

Нацыянальная а. навук Беларусі.

2. Назва некаторых вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльных галінах навукі.

Ваенна-медыцынская а.

Сельскагаспадарчая а.

|| прым. акадэмі́чны, -ая, -ае.

аказа́цца¹, акажу́ся, ака́жашся, ака́жацца; акажы́ся; зак.

1. Стаць, з’явіцца ў сапраўднасці кім-, чым-, якім-н.

Мікола аказаўся добрым настаўнікам.

Аказалася, што хлопцы ведалі адзін аднаго.

2. Апынуцца дзе-н., у якім-н. месцы, трапіць куды-н.

Дырэктар аказаўся на сходзе.

3. Знайсціся, быць у наяўнасці.

Добра, што з сабою аказаліся грошы.

|| незак. ака́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

аказа́цца², акажу́ся, ака́жашся, ака́жацца; акажы́ся; зак.

Падаць голас, вестку; загаварыць, азвацца.

Сын нарэшце аказаўся, прыслаў ліст.

|| незак. ака́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

аказа́ць, акажу́, ака́жаш, ака́жа; акажы́; ака́заны; зак., што.

У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі абазначае дзеянне паводле знач. гэтых назоўнікаў; зрабіць, здзейсніць.

А. дапамогу (дапамагчы). А. увагу (уважліва аднесціся).

|| незак. ака́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. аказа́нне, -я, н.

ака́зія, -і, мн. -і, -зій, ж.

1. Зручны, спрыяльны выпадак для паездкі або перасылкі чаго-н. з кім-н.

Якраз надарылася зручная а.

2. Рэдкі, незвычайны выпадак (разм.).

Што за а.!

акалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; зак., што.

1. Абабіць калоцячы, абтрэсці.

А. грушы.

2. Уручную абмалаціць, абабіць (снапы жыта).

А. жыта.

|| незак. акало́чваць, -аю, -аеш, -ае.