Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аквала́нг, -а, мн. -і, -аў, м.

Апарат для дыхання чалавека пад вадою.

|| прым. аквала́нгавы, -ая, -ае.

аквалангі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Плывец, які карыстаецца аквалангам.

|| ж. аквалангі́стка, -і, ДМ, -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. аквалангі́сцкі, -ая, -ае.

аквамары́н, -у, м.

Каштоўны камень сінявата-зялёнага або блакітнага колеру.

|| прым. аквамары́навы, -ая, -ае.

аквана́ўт, -а, М -ўце, мн. -ы, -аў, м.

Даследчык мора, які праводзіць назіранні пад вадой.

|| ж. аквана́ўтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

аква́рыум, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Штучны вадаём або шкляная пасудзіна з вадой для ўтрымання рыб, водных жывёлін і раслін.

2. перан. Памяшканне з празрыстымі сценамі (разм.).

|| прым. аква́рыумны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Акварыумнае рыбаводства.

акварэлі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Мастак, які піша акварэллю.

|| ж. акварэлі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

акварэ́ль, -і, ж.

1. Клеявыя фарбы, якія разбаўляюцца вадой.

Пісаць акварэллю.

2. Карціны або малюнак, напісаныя такімі фарбамі.

Выстаўка акварэлей.

|| прым. акварэ́льны, -ая, -ае.

А. жывапіс.

А. партрэт.

аквато́рыя, -і, ж. (спец.).

Участак воднай паверхні.

А. порта.

акведу́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Збудаванне ў выглядзе моста з каналам або трубаправодам для падачы вады цераз роў, цясніну і пад.